RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках

У Беларусі ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках, паведамляе Партал камунальнай дасведчанасці.

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўнены артыкулам 11.83 "Парушэнне парадку ўключэння ў жыроўку сум платы за жыллёва-камунальныя паслугі або ўключэнне ў яе іншых плацяжоў".

Уключэнне службовымі асобамі арганізацый, якія займаюцца эксплуатацыяй жыллёвага фонду і прадастаўляюць ЖКП або якія налічваюць плату за ЖКП і плату за карыстанне жылым памяшканнем, лішніх сум у жыроўку вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь (1 БВ цяпер Br24,5), растлумачыў юрыст Аляксандр Горбач. Размова ідзе аб уключэнні сум за ЖКП, якія перавышаюць кошт паслуг, аказаных спажыўцу, або сум платы за дадатковыя ЖКП без заключэння адпаведных дагавораў на іх аказанне са спажыўцамі, або iншых плацяжоў, уключэнне якіх у жыроўку не прадугледжана заканадаўствам.

Паводле слоў эксперта, згодна з ч.2 названага артыкула тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічынь.

Змяненні ўступаюць у сілу з 29 кастрычніка бягучага года.

БЕЛТА