RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія патрабаванні прад’яўляюцца да эксплуатацыі і замены газабаллонных установак?

З 11 красавіка 2014 года ўступіла ў дзеянне новая рэдакцыя Правілаў карыстання газам у побыце (далей – Правілаў), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2013 года №1136. Правіламі зменены патрабаванні для спажыўцоў, якія выкарыстоўваюць звадкаваны балонны газ:

– газавыя балоны умяшчальнасцю 50 літраў, прызначаныя для прыгатавання ежы, падлягаюць выкарыстанню толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі (далей – ІБУ). Захоўваць газавыя балоны, не падлучаныя да ІБУ, дазваляецца ў дэгазаваным стане (п. 11.8 Правілаў). Дэгазацыю балонаў мае права ажыццяўляць спецыялізаваная арганізацыя на платнай аснове;

– ЗАБАРАНЯЕЦЦА самастойна рабіць замену газавых балонаў ІБУ пры адсутнасці пасведчання на права самастойнай замены балона, адпаведнай запісу ў тэхнічным пашпарце па форме, вызначанай у дадатку 2 да сапраўдных Правілаў. Пасведчанне аб спецыяльнай падрыхтоўцы на права самастойнай замены балона выдаецца газазабяспечвальнай арганізацыяй пасля праходжання спажыўцом газу адпаведнага інструктажу (п. 42.17 Правілаў). Пры самастойнай замене газавых балонаў спажыўцы павінны выконваць патрабаванні Палажэння па самастойнай замене балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам, дзе прапісана, што абанент мае права – у пунктах замены балонаў пры прад’яўленні пасведчання «спажыўца газу» самастойна набыць 50-літровы балон са звадкаваным газам, самастойна транспартаваць і падключаць да ІБУ, а таксама, калі абанент робіць заяўку на дастаўку 50 літровага балона са звадкаваным газам, то газазабяспечвальная арганізацыя павінна даставіць балон да спажыўца газу, падключыць яго, праверыць гарэнне і атрымаць ад спажыўца газу грошы ў памеры кошту 50-літровага балона са звадкаваным газам.

– у выпадку газіфікацыі аб’екта газаспажывання прыродным газам зарэгістраваныя ІБУ падлягаюць ліквідацыі, пры гэтым газавыя балоны неабходна здаць у газазабяспечвальную арганізацыю на платнай аснове. Перадача газавых балонаў трэцім асобам ЗАБАРАНЯЕЦЦА (п. 11.8 Правілаў).

Пры замене газавых балонаў умяшчальнасцю 50 літраў вядзецца строгі іх нумарны ўлік (нумар заменнага балона павінен адпавядаць нумару раней устаноўленага балона, названага ў ведамасці), адначасова ў абавязковым парадку прадпрыемства робіць апламбаванне балонаў ЗВГ ёмістасцю 50 л пры іх устаноўцы ў спажыўцоў газу, пра што паведамляецца абаненту прыёмшчыкам заказаў пры падачы заяўкі на замену балона і таксама пацвярджаецца нумар балона і цэласнасць устаноўленай пломбы пры дастаўцы абаненту. У выпадку неадпаведнасці нумара балона ранейустаноўленаму і парушэння цэласнасці ўстаноўленай пломбы замена газавага балона не ажыццяўляецца.

У мэтах выканання патрабаванняў Правілаў газазабяспечвальная арганізацыя прапануе ажыццявіць перамантаж існуючай ГБУ з устаноўкай 2-га балона:

1 спосаб – камбінаваны –1 балон унутры памяшкання + 1 балон звонку ў металічнай шафе з адключаючай прыладай (шаравым кранам);

2 спосаб – 2 балоны ў металічнай шафе звонку з адключаючай прыладай (шаравым кранам).

За парушэнне патрабаванняў Правілаў, згодна артыкула 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, самавольнае выкарыстанне газу або іншае парушэнне Правілаў, калі гэта не нанесла істотнай шкоды, цягне накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь. Акрамя таго, згодна артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб газазабеспячэнні» газазабяспечвальная арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам спажыўца газу ў выпадках парушэння Правілаў і (або) нездавальняльнага стану газавыкарыстальнага абсталявання спажыўцоў газу, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця і бяспекі грамадзян.

Дастаўка абанентам звадкаванага вуглевадароднага газу ў 50-літровых балонах ажыццяўляецца па зацверджаных нормах і ў тэрміны, абумоўленыя дагаворам газазабеспячэння. Для спажыўцоў газу, якія пражываюць у гарадах і гарадскіх пасёлках:

– да трох сутак для індывідуальнай балоннай устаноўкі з адным балонам;

– да пятнаццаці сутак для індывідуальнай балоннай устаноўкі з двума балонамі.

Для спажыўцоў газу, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, – па графіку, зацверджаным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Для атрымання кансультацыі па ўсіх відах работ і паслуг, якія аказваюцца ў РУП «Магілёўаблгаз», звяртайцеся ў структурныя падраздзяленні прадпрыемства па месцы жыхарства (эл. адрас: http://mogilev.gas.by/index.php?id_static=5)

Магілёўскае

вытворчае ўпраўленне

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні
з 8.00 да 15.45 у пятніцу
з 9.00 да 17.00 у суботу
абед з 13.00 да 13.45
тэл. 129, 48-01-06, 48-14-04, 48-11-26

Бабруйскае

вытворчае ўпраўленне

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні
з 8.00 да 15.45 у пятніцу
абед з 13.00 да 13.45
г. Бабруйск, вул.Арджанікідзе, 106в
тэл. 48-89-10, 48-89-09

Бялыніцкі раён газазабяспечвання філіяла ВУ «Магілёўгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні
з 8.00 да 15.45 у пятніцу
абед з 13.00 до 13.45
г. Бялынічы, вул.Будаўнікоў, 1
тэл. 5-19-43

Быхаўскі раён газазабяспечвання філіяла ВУ «Слаўгарадгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 до 13.45

тэл. 5-87-28

Глускі раён газазабяспечвання філіяла ВУ«Бабруйскгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 до 13.45

г. Глуск, вул. Валошына, 3а
тэл. 4-14-41

Горацкае

вытворчае ўпраўленне

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 до 13.45

г. Горкі, вул. Міру, 63
тэл. 5-26-59

Дрыбінскі раён газазабяспечвання філіяла ВУ «Горкігаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 до 13.45

г. Дрыбін, вул. Прамысловая, 2
тэл. 2-40-01

Кіраўскі раён газазабяспечвання філіяла ВУ«Бабруйскгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Кіраўск, вул. Арлоўскага, 66
тэл. 2-79-45

Клімавіцкае

вытворчае ўпраўленне

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

тэл. 5-66-74

Клічаўскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ«Бабруйскгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Клічаў, пер. Саўгасны, 9
тэл. 5-11-11

Касцюковіцкі раён газазабяспечвання

філіяла ВУ «Клімавічыгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

тэл. 5-29-89

Краснапольскі раён газазабяспечвання філіяла ВУ «Слаўгарадгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Краснаполле, пер. 3-і Гагарына, 7
тэл. 2-19-08

Крычаўскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Клімавічыгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Крычаў, вул. Крупскай, 14а
тэл. 5-50-44

Круглянскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Магілёўгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Круглае, вул. Магілёўская, 23
тэл. 5-12-80

Мсціслаўскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Горкігаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Мсціслаў, вул. Светлая, 37
тэл. 2-09-91

Асіповіцкі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ«Бабруйскгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед а 13.00 до 13.45

г. Асіповічы, вул. Крыловіча, 7
тэл. 2-09-83

Слаўгарадскае

вытворчае ўпраўленне

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Слаўгарад, вул.Чырвонаармейская, 55
тэл. 2-65-72

Хоцімскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Клімавічыгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Хоцімск, вул. Дзяржынскага, 28
тэл. 2-51-76

Чавускі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Магілёўгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Чавусы, вул. Энергетыкаў, 1а
тэл. 2-11-89

Чэрыкаўскі раён

газазабяспечвання філіяла ВУ «Слаўгарадгаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Чэрыкаў, вул. Ленінская, 1б
тэл. 3-14-12

Шклоўскі раён

газазабяспечвання

філіяла ВУ «Горкігаз»

з 8.00 да 17.00 у рабочыя дні

з 8.00 да 15.45 у пятніцу

абед з 13.00 да 13.45

г. Шклоў,  вул. Малое Зарэчча, 1
тэл. 3-24-53