RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Для ведама суб’ектаў гаспадарання: стаўкі экспартных пошлін

Магілёўская мытня паведамляе, што з 1 жніўня 2018 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.07.2018 г. № 571 унесены змены ў дадатак да Пастановы Савета Міністраў ад 31.12.2010 г. № 1932 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Варта звярнуць увагу, што замест раней устаноўленай стаўкі вывазной пошліны ў памеры 0 (нуль) з 1 жніўня дзейнічаюць стаўкі вывазных мытных пошлін у памеры :

– $18,1 за 1000 кг на звадкаваныя вуглевадародныя газы (код ТН ЗЭД ЕАЭС 2711 12 - 2711 19 000 0);

– $7,2 за 1000 кг на этан, бутан, ізабутан (код ТН ЗЭД ЕАЭС 2901 10 000 1).