RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чым рэгламентаваны працэс заключэння інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь?

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт мае права разглядаць пытанні заключэння інвестыцыйных дагавораў з патэнцыяльнымі інвестарамі.

Адпаведныя заявы на заключэнне інвестыцыйных дагавораў з неабходным пакетам дакументаў прымаюцца для разгляду ад арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб згодна з пералікам у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дагавораў паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 19 ліпеня 2016 г. № 563 «Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10», а таксама РЭГЛАМЕНТАМ абласной камісіі па разглядзе пытанняў заключэння інвестыцыйных дагавораў і прадастаўлення фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Магілёўскую вобласць, зацверджаным намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй абласной камісіі В. У. Некрашэвічам 10.03.2011.