RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Арганізацыя падвозу навучэнцаў у Магілёўскай вобласці

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі падвозу навучэнцаў:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкул 47 «Транспартнае забеспячэнне»);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2005 № 551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху»;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 г. № 972 «Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў»;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 № 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў»;

Інструкцыя аб парадку арганізацыі падвозу навучэнцаў, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2011 № 247;

Рашэнне Магілёўскага абласнога Савета Дэпутатаў ад 02.06.2011 № 9-8 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў».

Бясплатны праезд

Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе прадастаўленне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі льготаў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання, а таксама арганізацыю бясплатнага падвозу.

У Магілёўскай вобласці ўстаноўлена дадатковая сацыяльная падтрымка ў выглядзе прадастаўлення навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, права бясплатнага праезду ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня ў гарадскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных зносін (акрамя аўтобусаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах) у іншых выпадках, акрамя прадугледжаных падпунктам 1.1 пункта 1. пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 № 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».

Дадзенае права рэалізуецца навучэнцамі на падставе даведкі, якая пацвярджае іх навучанне ў адпаведных установах адукацыі.

Бясплатны падвоз

Пры арганізацыі бясплатнага падвозу навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, выкарыстоўваюцца маршрутныя аўтобусы, прыгарадныя і мясцовыя цягнікі, транспарт сельскагаспадарчых і іншых арганізацый.

Падвоз навучэнцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі (у выпадку непрадастаўлення месца ў дашкольнай установе адукацыі па месцы жыхарства (месца знаходжання) і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах, ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад пры адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах транспартам агульнага карыстання арганізуецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Падвоз навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца на спецыяльна абсталяваным транспарце.

Падвоз ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад навучэнцаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, ажыццяўляецца бясплатна, паколькі купля, утрыманне і эксплуатацыя школьных аўтобусаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. У выпадку адсутнасці школьных аўтобусаў навучэнцам прадастаўляецца бясплатна праязны білет на прыгарадны транспарт, набыты за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

У выпадку выбару навучэнцам і яго законнымі прадстаўнікамі з сельскіх раёнаў установы адукацыі, размешчанай у гарадскім населеным пункце, расходы па яго праездзе ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад бяруць на сябе законныя прадстаўнікі.

Прыняцце рашэння аб арганізацыі бясплатнага падвозу

Парадак прадастаўлення дадатковых мер па падтрымцы навучэнцаў вызначаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам зыходзячы з фінансавых магчымасцяў і патрэбы ў прадастаўленні падтрымкі ў межах сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Рашэнне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прымаецца на бягучы навучальны год да 1 верасня ў адпаведнасці з заяўкамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і вызначае:

адказнае структурнае падраздзяленне або службовую асобу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на якія ўскладаецца арганізацыя падвозу навучэнцаў (далей – адказнае структурнае падраздзяленне або службовая асоба);

парадак арганізацыі падвозу;

пералік устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у якія будзе ажыццяўляцца падвоз навучэнцаў;

пералік населеных пунктаў, з якіх неабходна ажыццяўляць падвоз навучэнцаў;

пункты збору навучэнцаў;

маршруты, колькасць рэйсаў, час адпраўлення, прыбыцця транспартных сродкаў, кіламетраж, месца запраўкі, месца стаянкі;

іншыя меры, неабходныя для арганізацыі падвозу.

Фінансаванне расходаў па арганізацыі падвозу навучэнцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі, установах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Адказнае структурнае падраздзяленне або службовая асоба складае агульны спіс навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў падвозе, вызначае асоб з ліку педагагічных работнікаў, якія суправаджаюць навучэнцаў пры ажыццяўленні падвозу, іх колькасць, рэжым працы, прымае іншыя меры, неабходныя для арганізацыі падвозу.

Суправаджэнне навучэнцаў пры перавозцы

Установа адукацыі, да якой ажыццяўляецца перавозка дзяцей школьнымі аўтобусамі, на кожны школьны аўтобус прызначае паўналетняга суправаджальніка, а калі колькасць дзяцей, якія перавозяцца, большая за 20, то двух дарослых суправаджальнікаў.

Пры перавозцы навучэнцаў суправаджальнікі абавязаны:

прымаць меры, якія забяспечваюць бяспечныя паводзіны дзяцей пры пасадцы ў школьны аўтобус, перавозцы, а таксама высадцы са школьнага аўтобуса;

не дапускаць знаходжання ў салоне аўтобуса старонніх асоб.

Агульная колькасць дзяцей і дарослых, якія перавозяцца у школьным аўтобусе

Агульная колькасць дзяцей і дарослых, якія перавозяцца ў аўтобусах, не павінна перавышаць колькасці месцаў для сядзення ў адпаведнасці з тэхнічнай характарыстыкай дадзенага аўтобуса.

Час перавозкі дзяцей школьнымі аўтобусамі

Перавозка дзяцей школьнымі аўтобусамі дапускаецца з 06.00 да 21.00.

Пешаходная даступнасць устаноў адукацыі

Пры праектаванні і будаўніцтве ўстаноў адукацыі варта ўлічваць, што аптымальнай з’яўляецца пешаходная даступнасць устаноў адукацыі:

у гарадах – не больш за 0,5 км;

у сельскіх населеных пунктах – 2-3 км.