RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб магчымасці прадстаўлення ў электронным выглядзе заявы аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі на тавары

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 441 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – МК ЕАЭС) пры заяве тавараў да выпуску да падачы дэкларацыі на тавары ўпаўнаважаны эканамічны аператар, які будзе выступаць дэкларантам тавараў, падае заяву аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі на тавары (далей – ЗВТ) у выглядзе электроннага дакумента.

З 1 ліпеня 2018 года ў праграмных прадуктах, якія выкарыстоўваюцца дэкларантамі, рэалізавана магчымасць запаўнення і друку заявы аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі на тавары, а таксама прадастаўлення яе электроннага віду ў мытныя органы на інфармацыйных носьбітах па структуры і фармаце, устаноўленым Рашэннем Калегіі ЕЭК ад 19 снежня 2017 г. № 177 «Аб структуры і фармаце заявы аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі на тавары».

Да тэхнічнай рэалізацыі магчымасці прадстаўлення ЗВТ ў выглядзе электроннага дакумента, прадстаўленне электроннага выгляду ЗВТ, забяспечвае значнае скарачэнне часу выпуску тавараў.

Магілёўская мытня