RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінсельгасхарч устанавіў форму і парадак запаўнення кнігі ўліку даходаў і выдаткаў сялянскай фермерскай гаспадаркі

З 3 жніўня 2018 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2018 г. № 63 (далей – пастанова), якой устаноўлена форма кнігі ўліку даходаў і выдаткаў (далей – кніга) сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, зацверджаны парадак яе запаўнення.

Весці бухгалтарскі ўлік у кнізе маюць права толькі невялікія сялянскія гаспадаркі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, з сярэдняй колькасцю работнікаў 15 і менш чалавек і выручкай у год не больш за 110 тыс. базавых велічынь. Яе вядзенне можа ажыццяўляць асабіста кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі.

Пры ажыццяўленні іншых відаў дзейнасці, не звязаных з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, або невыкананні названых умоў такі ўлік не ажыццяўляецца.

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2017 г. № 311 «Аб бухгалтарскім уліку ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках».

Дакументы накіраваны на мінімізацыю выдаткаў у гэтых арганізацыях, звязаных з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, за кошт скарачэння колькасці прыцягваемых бухгалтарскіх работнікаў і выключэння многіх рэгістраў бухгалтарскага ўліку. Яны закліканы спрасціць умовы ажыццяўлення дзейнасці гаспадарак і адпаведна павысіць дзелавую актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі за кошт стварэння на базе асабістых падсобных гаспадарак грамадзян новых фермерскіх гаспадарак.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці