RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці прадугледжана законам выплата спагнаных па судовай пастанове аліментаў па дасягненні дзіцём паўналецця ў выпадку яго навучання ў навучальнай установе

Пытанне: Ці прадугледжана законам выплата спагнаных па судовай пастанове аліментаў па дасягненні дзіцём паўналецця ў выпадку яго навучання ў навучальнай установе?

Адказ:

Дзеючым заканадаўствам не прадугледжана такая выплата. У адпаведнасці з артыкулам 115 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і выплата аліментаў, якія спаганяюцца ў судовым парадку, спыняецца па дасягненні дзіцём паўналецця або ў выпадку набыцця непаўналетнімі дзецьмі поўнай дзеяздольнасці да дасягнення імі паўналецця.