RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці абавязкова афармляць у натарыуса спадчыну

Пытанне: Ці абавязкова афармляць у натарыуса спадчыну?

Адказ:

Для таго каб пацвердзіць пераход правоў на спадчынную маёмасць ад спадчынадаўца да спадчынніка, натарыус выдае спадкаемцам пасведчанне аб праве на спадчыну. Атрыманне пасведчання аб праве на спадчыну – гэта права спадчынніка, а не абавязак, аднак без пасведчання аб праве на спадчыну спадчыннік не зможа распарадзіцца спадчыннай маёмасцю. Заканадаўствам прадугледжаны тэрміны звароту да натарыуса за прыняццем спадчыны, прапусціўшы якія, не выключана магчымасць, што спадчыннік можа наогул застацца без спадчыны. Зыходзячы з указанага, звяртацца да натарыуса за афармленнем спадчыны варта.