RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зменена адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні супраць парадку падаткаабкладання

З 29 кастрычніка 2018 г. уступаюць у сілу змены ў заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці і парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу. Гэта прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 131-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь».

Змены датычацца і адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць парадку падаткаабкладання і захоўвання бухгалтарскіх дакументаў.

У прыватнасці, павялічваюцца памеры штрафаў, якія будуць прымяняцца з даты ўступлення ў сілу названага дакумента.