RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Суб’екты гаспадарання будуць інфармаваць аб неадлюстраванні грашовых абаротаў у СККА праз электронную скрыню, поштай або факсам

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі аб неадпаведнасці грашовай выручкі касавага абсталявання ў Z-справаздачы з інфармацыяй, адлюстраванай у сістэме кантролю касавага абсталявання (СККА), могуць апавяшчаць РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП «ІВЦ») пісьмова ці па факсе (017) 234-42-58, а таксама па электроннай пошце z@skno.by .Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «ІВЦ».

Названае патрабаванне павінна быць выканана не пазней за наступны працоўны дзень за днём выяўлення неадпаведнасці.

Апавяшчаць РУП «ІВЦ» у выпадку ўстанаўлення разыходжанняў з’яўляецца абавязкам суб’ектаў гаспадарання, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне са сродкам кантролю падатковых органаў (СКПО), які прадугледжаны пунктам 8 Палажэння, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 нумар 924/16 (у рэдакцыі пастановы ад 29.06.2018 № 514/9).

Палажэнне рэгулюе парадак выкарыстання касавага абсталявання і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці