RU BY EN 中文
Twitter Instagram

МПЗ пракаментавала змены і дапаўненні, што ўносяцца ў правілы перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 31 жніўня 2018 года прынята пастанова № 636 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў».

Пунктам 162 Правілаў аўтамабільных перавозак, зацверджаных пастановай, устанаўліваецца абавязак дыспетчара таксі або аўтамабільнага перавозчыка, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў на выкананне перавозак аўтамабілямі-таксі пры дапамозе сродкаў электрасувязі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы, прадстаўляць да 20-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, інфармацыю аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў выглядзе электроннага дакумента па форме згодна з дадаткам 6 у выпадку, калі дыспетчар таксі з’яўляецца:

• юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, а таксама калі аўтамабільныя перавозчыкі самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў на выкананне перавозак аўтамабілямі-таксі пры дапамозе сродкаў электрасувязі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы, – у адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску;

• замежнай або міжнароднай юрыдычнай асобай, – праз свайго ўпаўнаважанага прадстаўніка ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па г. Мінску.

Даведачна.

У адпаведнасці з Правіламі неабходна прадстаўляць наступную інфармацыю: уліковы нумар падаткаплацельшчыка (пры наяўнасці); назву юрыдычнай асобы, якая атрымала заказ на перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, які атрымаў заказ на перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі; дзяржаўны рэгістрацыйны знак аўтамабіля; марку (мадэль) аўтамабіля; пачатак працы на лініі (пачатак змены) на кожны аўтамабіль-таксі (дата, час); выкананне заказаў аўтамабілем-таксі за змену,усяго (дата, колькасць), у тым ліку з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы (колькасць), назву электроннай інфармацыйнай сістэмы; канец працы (заканчэнне змены) кожнага аўтамабіля-таксі (дата і час).

Акрамя таго, пунктам 163 Правілаў зацверджаны патрабаванні да электронных інфармацыйных сістэм. Так, электронныя інфармацыйныя сістэмы, апроч іншага, павінны забяспечваць перадачу да 20-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, поўнай і дакладнай інфармацыі аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі па форме згодна з дадаткам 7 у адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.

Даведачна.

У адпаведнасці з Правіламі неабходна прадстаўляць наступную інфармацыю: уліковы нумар падаткаплацельшчыка (пры наяўнасці); назву юрыдычнай асобы, якая атрымала заказ на перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, які атрымаў заказ на перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі; дзяржаўны рэгістрацыйны знак аўтамабіля; марку (мадэль) аўтамабіля; колькі выканана заказаў аўтамабілем-таксі, усяго (дата і колькасць); кошт выкананых заказаў, рублёў; іншыя выплаты, пералічаныя уладальнікам электроннай інфармацыйнай сістэмы аўтамабільнага перавозчыка, рублёў.

Фарматы прадастаўлення вышэйпаказанай інфармацыі будуць вызначаны Міністэрствам па падатках і зборах.

Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання (апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 11 верасня 2018 года).

Інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 162 і 163 Правілаў, павінна быць прадастаўлена ў адпаведныя інспекцыі МПЗ не пазней за 20 кастрычніка 2018 года.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці