RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кірмаш інавацыйных распрацовак у сферы энергетыкі пройдзе 9 кастрычніка ў Мінску

Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) з 2014 года на сістэмнай аснове арганізавана правядзенне кірмашоў інавацыйных распрацовак. Мэтай правядзення кірмашоў з’яўляецца садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак, інтэнсіфікацыі сувязей навукі і вытворчасці.

9 кастрычніка 2018 г. у межах XXIII Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму 2018 ДКНТ праводзіць кірмаш інавацыйных распрацовак у сферы энергетыкі.

Праграма кірмашу ўключае правядзенне прэзентацыі інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, у тэматычных секцыях, якія паралельна праводзяцца перад прадстаўнікамі патэнцыйных заказчыкаў і спажыўцоў, правядзенне дзелавых перагавораў, заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве, пратаколаў аб намерах супрацоўніцтва і пр.

Удзел у кірмашы бясплатны.

Месца правядзення кірмашу: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2 – Футбольны манеж.

Пачатак працы – 11.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 10.30.

ДКНТ запрашае прыняць удзел у кірмашы аўтараў інавацыйных распрацовак з навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, малых інавацыйных прадпрыемстваў, а таксама прадстаўнікоў прадпрыемстваў – патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў інавацыйных распрацовак.

Заяўкі на ўдзел у кірмашы (апісанне запыту патрэбаў арганізацый у навукова-тэхнічнай прадукцыі і апісанне інавацыйнай распрацоўкі) неабходна накіраваць да 1 кастрычніка 2018 г. на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by або па факсу +37517 203 45 92.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення кірмашу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» (БелІСА).

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні кірмашу можа быць атрымана ў БелІСА па тэлефонах: +37517 203 45 92, +37517 203 45 87, +37517 306 29 97, па электроннай пошце seminar@belisa.org.by, на сайце www.belisa.org.by/ru/actions/conference/.