RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці можна ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва навучыцца карыстанню камп’ютарам і мабільным тэлефонам і на якіх умовах?

Адказ: Так.

Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтры) аказваюцца сацыяльныя паслугі ў адпаведнасці з Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2012/12/27 № 1218 (далей – пералік), у тым ліку такія сацыяльна-педагагічныя паслугі, як праца гурткоў па інтарэсах, навучанне карыстанню камп’ютарнай тэхнікай, мабільным тэлефонам.

Парадак і ўмовы аказання сацыяльных паслуг, прадугледжаных Пералікам, урэгуляваны Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 2013/01/26 № 11 (далей – Інструкцыя).

Згодна з пунктам 15 Інструкцыі вызначаны парадак і ўмовы аказання цэнтрамі сацыяльных паслуг, якія прадстаўляюцца ў аддзяленнях дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту.

Так, без збірання платы аказваюцца сацыяльныя паслугі па рабоце гурткоў па інтарэсах, навучанні карыстанню камп’ютарнай тэхнікай, мабільным тэлефонам інвалідам I і II групы, малазабяспечаным адзінокім непрацоўным грамадзянам ва ўзросце60 гадоў і больш, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію.

На ўмовах частковай аплаты (60 працэнтаў тарыфу на сацыяльныя паслугі – 0,33 рубля за гадзіну) – адзінокім непрацоўным грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і больш, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, даход якіх не перавышае 200 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (са жніўня гэтая сума складае 427,34 рубля).

Даведачна: Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 12.05.2017 № 19-1 «Аб унясенні змяненняў у рашэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2014 г. № 6-7» зацверджаны тарыф на сацыяльныя паслугі ў памеры 0,55 рубля за гадзіну (акрамя паслуг сядзелкі).

На ўмовах поўнай аплаты (0,55 рубля за гадзіну) – непрацоўным грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і больш, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, за выключэннем вышэйзгаданых катэгорый.