RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

Пытанне: Хто ўпаўнаважаны прымаць рашэнне аб прадастаўленні або адмове ў прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?

Адказ: Рашэнне аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі прымаецца пастаянна дзеючай камісіяй, створанай раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам (мясцовай адміністрацыяй).

Пытанне: Ці можа грамадзянін абскардзіць рашэнне камісіі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?

Адказ: Рашэнне камісіі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі можа быць абскарджана ў камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Пры нязгодзе з прынятым гэтым органам рашэннем спрэчка вырашаецца ў судовым парадку.

Пытанне: Куды грамадзянін (сямя) павінны звярнуцца па прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?

Адказ: Заява аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі падаецца грамадзянінам (паўналетнім членам сям’i або непаўналетнім членам сям’і, які набыў грамадзянскую дзеяздольнасць у поўным аб’ёме) у орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).