RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якімі правамі карыстаюцца беспрацоўныя грамадзяне, якія накіроўваюцца на навучанне органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне?

Пытанне: Якімі правамі карыстаюцца беспрацоўныя грамадзяне, якія накіроўваюцца на навучанне органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне?

Адказ: Навучанне беспрацоўных ажыццяўляецца ў мэтах прадастаўлення грамадзянам, зарэгістраваным ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку беспрацоўнымі, магчымасці атрымання неабходных для аднаўлення (пачатку) працоўнай дзейнасці прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў з улікам грамадскіх патрэб і ў адпаведнасці з наяўнымі схільнасцямі, здольнасцямі, навыкамі і асаблівасцямі іх псіхафізічнага развіцця.

Грамадзянам у перыяд навучання выплачваецца стыпендыя і аказваецца штомесяц матэрыяльная дапамога ў парадку i памерах, устаноўленых заканадаўствам. Перыяд навучання залічваецца ў стаж працы.