RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў

Савет Міністраў адкарэктаваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 18 кастрычніка 2018 года №747.

Асноўныя змены:

– зняць з уліку транспартны сродак можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні, незалежна ад месца рэгістрацыі;

– неабавязковым стане пры рэгістрацыі агляд аўтамабіляў, якія не былі ў эксплуатацыі, год выпуску якіх супадае з бягучым або папярэднім каляндарным годам і рэалізаваных юрыдычнымі асобамі;

– прадугледжваецца магчымасць аказання прадаўцом (лізінгадаўцам) паслугі па дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку перад перадачай яго пакупніку (лізінгаатрымальніку);

– вызначаны парадак анулявання дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Законам ад 5 студзеня 2008 года «Аб дарожным руху» і ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Дакументы, неабходныя для пастаноўкі на ўлік:

– пашпарт уласніка машыны або іншы дакумент, які пацвярджае асобу ўладальніка і яго рэгістрацыю;

– паперы, якія пацвярджаюць вытворчасць аўто, калі яно новае;

– паперы, якія пацвярджаюць факт набыцця, калі машына б/у (дагавор куплі-продажу, рахунак-даведка);

–нумарныя знакі аўто, калі яно б/у.

Выдаткі на рэгістрацыю:

– рэгістрацыйныя знакі – Br49;

– пасведчанне аб рэгістрацыі – Br24, 50;

– выраб сертыфіката – Br1, 23;

– камп’ютарныя паслугі па рэгістрацыі транспартнага сродку – Br0,98.

Цэны прыведзены па стане на 22.10.2018 і залежаць ад памеру базавай велічыні.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 18 кастрычніка 2018 года №747, ГУУС Мінгарвыканкама.