RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская мытня інфармуе: дапоўнены пералік транспартных сродкаў, якія вызваляюцца ад утылізацыйнага збору

Магілёўская мытня інфармуе, што з 10 студзеня 2019 года ўступаюць у сілу нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04 кастрычніка 2018 г № 402, які ўносіць змяненні і дапаўненні ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.02.2014 г. №64 «Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў» (далей – Указ). Указам дапоўнены пералік транспартных сродкаў, якія вызваляюцца ад утылізацыйнага збору:

– якія ўвозяцца (увезеныя) і змяшчаюцца (змешчаныя) пад мытную працэдуру адмащлення на карысць дзяржавы;

– якія ўвозяцца (увезеныя) у Рэспубліку Беларусь і вернутыя ва ўласнасць (даход) дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам;

– увазныя (увезеныя) у Рэспубліку Беларусь і змешчаныя пад мытным кантролем, на якія звернута спагнанне ў мэтах пагашэння нявыплачаных мытных плацяжоў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін, пеняў і (або) працэнтаў, іншых плацяжоў, спагнанне якіх ускладзена на мытныя органы;

– затрыманыя мытнымі органамі пры правядзенні мытнага кантролю і не запатрабаваныя ў тэрмін, устаноўлены заканадаўствам.

Указам прадугледжана, што з 10 студзеня 2019 года ўстанаўліваецца спагнанне ўтылізацыйнага збору на прычэпы (паўпрычэпы) катэгорыі О4, а таксама спецыяльныя і спецыялізаваныя прычэпы (паўпрычэпы) названай катэгорыі поўнай масай звыш 10 тон, з даты выпуску якіх прайшло звыш 3 гадоў.