RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэкрэт №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Як даведацца, ці аднесены грамадзянін да не занятых у эканоміцы

У мэтах інфармавання грамадзян аб знаходжанні іх у базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уведзена электронная паслуга – прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятага ў эканоміцы.

Паслуга даступная з 1 снежня 2018 г.

Скарыстацца дадзенай паслугай грамадзянін можа толькі ў адносінах да сябе асабіста.

Што неабходна зрабіць?

Першы крок

Атрымаць электронны лічбавы подпіс або ўнікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль.

1.      Для атрымання электроннага лічбавага подпісу грамадзянін звяртаецца ў Рэспубліканскі цэнтр ДзяржСКАК (падрабязная інфармацыя па спасылцы https://nces.by/pki/) і праходзіць рэгістрацыю на Адзіным партале электронных паслуг паводле інструкцыі. Паслуга платная.

Падрабязная інфармацыя па атрыманні электроннага лічбавага подпісу па спасылцы https://nces.by/pki/ruc/order/initial-registration-private-person/

2.      Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзяніну неабходна звярнуцца:

• у службу «Адно акно» і прад’явіць пашпарт. На падставе заявы фарміруецца асабісты электронны кабінет грамадзяніна і выдаецца ўнікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль;

• у Нацыянальны цэнтр электронных паслуг па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, пам. 200, аддзел продажаў і абслугоўвання кліентаў. Рэжым працы: панядзелак – пятніца 8.00 – 19.00. Тэлефон: +375 17 229 30 00 даб. 707

Унікальны ідэнтыфікатар выдаецца бясплатна.

Падрабязная інфармацыя па атрыманні ўнікальнага ідэнтыфікатара па спасылцы https://nces.by/nces-ptistupil-k-vydache-unikalnogo-identifikatora/

 

Другі крок

Неабходна аўтарызавацца на партале: ажыццявіць уваход у асабісты кабінет.

Аўтарызацыя ажыццяўляецца згодна спосабу рэгістрацыі: з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара або з выкарыстаннем сродкаў электроннага лічбавага подпісу.

 

Трэці крок

Пасля ўваходу ў асабісты кабінет грамадзяніну неабходна выбраць паслугу 3.33.03 «Прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятых у эканоміцы» і атрымаць адказ.

Дадаткова інфармуем.

Таксама для атрымання інфармацыі аб тым, ці ўтрымліваюцца звесткі аб грамадзяніне ў базе даных, можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы вашай рэгістрацыі пры дапамозе тэлефоннага званка або пісьмовага звароту, у тым ліку і на адрас электроннай пошты камісіі. Пры гэтым для ідэнтыфікацыі грамадзяніна неабходна паведаміць свой ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама іншую інфармацыю, якая змяшчаецца ў дакуменце, што сведчыць асобу.