RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прызначэнне пенсіі за працу ў Азербайджанскай Рэспубліцы

Пытанне: У Рэспубліцы Беларусь у 2007 годзе была прызначана пенсія па ўзросце. Пры прызначэнні не быў улічаны стаж працы ў Азербайджанскай Рэспубліцы з 15.04.1993 па 08.09.1997. Ці будзе калі-небудзь за гэты стаж выплачвацца пенсія?

Адказ. У сувязі з уступленнем у сілу 15.07.2014 пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне пенсійнага забеспячэння ад 21 лістапада 2013 года (далей – Пагадненне) грамадзянам, якім пры прызначэнні пенсіі не быў улічаны стаж працы пасля 31.12.1991, набыты на тэрыторыі іншай дзяржавы, пенсія прызначаецца з улікам гэтага стажу дзяржавай, на тэрыторыі якой набыты гэты стаж, у адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення і нацыянальнага заканадаўства. Пры гэтым пенсія прызначаецца на падставе пісьмовай заявы грамадзяніна з першага чысла месяца, наступнага за месяцам падачы заявы.

Такім чынам, прызначэнне пенсіі за стаж працы з 15.04.1993 па 08.09.1997 на тэрыторыі Азербайджанскай Рэспублікі павінна рабіцца кампетэнтным органам Азербайджана. Для гэтага пенсіянеру неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь.