RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці нагадвае аб неабходнасці прадастаўлення формаў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці нагадвае, што суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія асвоілі з пачатку 2018 г. аб’ём інвестыцый у асноўны капітал у памеры Br500 тыс. і больш, павінны падаць у органы дзяржаўнай статыстыкі справаздачу па форме 4-ІС (інвестыцыі) «Справаздача аб уводзе ў эксплуатацыю аб’ектаў, асноўных сродкаў і выкарыстанні інвестыцый у асноўны капітал» за студзень-снежань 2018 г. Тэрмін прадастаўлення справаздачы – да 10 студзеня 2019 г. Кантактны тэлефон: (8 0222) 22 97 74.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці нагадвае, што юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні (што маюць асобны баланс), якія заключылі кантракты (дагаворы), у тым ліку публічныя, з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне і (або) атрыманне паслуг, выкананне работ абавязаны прадастаўляць форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-вэс (паслугі) «Справаздача аб экспарце і імпарце паслуг». Тэрмін прадстаўлення справаздачы – 18 чысла пасля справаздачнага перыяду. Кантактны тэлефон: (8 0222) 22 28 11, 8 0222 22 46 01.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці нагадвае, што суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія аказвалі ў 2018 годзе платныя паслугі насельніцтву, павінны падаць у органы дзяржаўнай статыстыкі справаздачу па форме 4-ун «Справаздача аб аб’ёме платных паслуг насельніцтву» за студзень-снежань 2018 г.Тэрмін прад’яўлення справаздачы – 28 студзеня 2019 г. Кантактны тэлефон: (8 0222) 22 92 43.