RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памеры штрафаў за парушэнні правілаў дарожнага руху

З 1 студзеня 2019 года павялічыўся памер базавай велічыні. З яе змяненнем істотна выраслі памеры штрафаў за парушэнні заканадаўства ў галіне бяспекі дарожнага руху.

Варта прывесці толькі асноўныя парушэнні правілаў дарожнага руху, якія ўплываюць на бяспеку.

За выкарыстанне кіроўцам мабільнага тэлефона падчас руху штраф у першы раз можа складаць да Br51, паўторна на працягу года падобнае парушэнне за рулём можа абысціся кіроўцу штрафам да Br204.

Непрышпілены рэмень бяспекі пагражае кіроўцу штрафам да Br25,5, паўторнае такое парушэнне на працягу года абыдзецца сумай да Br127, 5. Калі ж без рамяня бяспекі пасажыр, то штраф для яго – да Br76,5.

Перавышэнне хуткасці руху да 20 кіламетраў за гадзіну кіроўцу зараз абыходзіцца сумай да Br25,5, перавышэнне да 30-ці кіламетраў – штрафам да Br76,5, звыш 30-ці км/г – да Br255. Не варта таксама забываць аб паўторнасці гэтага парушэння на працягу года. Гэта тычыцца перавышэння ад 20-ці кіламетраў і больш: штраф да Br382,5 або пазбаўленне правоў тэрмінам да 1 года.

Парушэнне правілаў абгону, выезд на сустрэчную паласу, калі гэта забаронена правіламі – штраф да Br255 з пазбаўленнем або без пазбаўлення правоў.

Парушэнне правілаў манеўравання, праезду скрыжаванняў, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў, правілаў разметкі, непрадастаўленне перавагі ў руху маршрутнаму транспарту або пешаходу – штраф да Br127, 5. У выпадку паўторнасці парушэння на працягу года – штраф да Br204.

Калі парушэнне ПДР кіроўцам прывяло да стварэння аварыйнай абстаноўкі – штраф да Br510. За дадзенае парушэнне можна пазбавіцца і правоў.

За кіраванне без правоў – штраф да Br510, паўторная бяспраўная паездка – да Br1275.

Найгрубейшым парушэннем правілаў застаецца кіраванне ў нецвярозым стане. За дадзенае парушэнне штраф дасягае Br2550 з пазбаўленнем правоў на 3 гады. Такое ж пакаранне пагражае кіроўцу за ўжыванне алкаголю пасля падачы супрацоўнікам сігналу аб спыненні транспарту або пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляецца, да праходжання агляду. За паўторнае на працягу года кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку.

Аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама