RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб выплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі адзінага падатку ў 2019 годзе

У адпаведнасці з пунктамі 7, 9 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2018 № 159-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі адзінага падатку, у якіх у 2018 годзе справаздачным перыядам па дадзеным падатку з’яўляўся каляндарны месяц, падатковыя дэкларацыі (разлікі) па адзіным падатку ў падатковы орган прадстаўляюць:

* за студзень, люты, сакавік 2019 года – штомесяц не пазней за 1-га чысла кожнага месяца I квартала 2019 года (з улікам устаноўленага заканадаўствам пераносу тэрміну падачы падатковай дэкларацыі (разліку), калі ён выпадае на выхадны дзень).

· за справаздачныя перыяды, пачынаючы з другога квартала 2019 года, – штоквартальна. Пры гэтым адзіны падатак падлягае выплаце не пазней за 1-га чысла кожнага каляндарнага месяца справаздачнага квартала, у якім будзе ажыццяўляцца дзейнасць.

Вылічэнне і выплата адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі робіцца:

* за студзень 2019 г. – па стаўках, устаноўленых рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, якія дзейнічалі ў снежні 2018 года (на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па стаўках, устаноўленых рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 20.12.2014 № 7-6 «Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання» (у рэдакцыі рашэння ад 27.07.2018 № 4-7);

* за люты 2019 г. – снежань 2020 г. – па найменшых стаўках, вызначаных, зыходзячы са ставак, устаноўленых рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, якія дзейнічалі ў снежні 2018 года, або са ставак, устаноўленых у дадатку 24 да Падатковага кодэкса з улікам новых прынятых абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў рашэнняў (пры іх прыняцці);

· у дачыненні да новага віду дзейнасці (іншыя віды паслуг і работ), па якіх стаўка адзінага падатку у 2018 годзе не была ўстаноўлена – па стаўках, устаноўленых у дадатку 24 да Падатковага кодэкса з улікам новых прынятых абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў рашэнняў (пры іх прыняцці).

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці