RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інфармацыя для суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы перавозкі пасажыраў

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры ажыццяўленні дзейнасці па перавозцы пасажыраў абавязаны прымаць наяўныя грашовыя сродкі з выкарыстаннем касавага абсталявання. У выпадку, калі перавозка пасажыраў ажыццяўляецца аўтамабілем таксі, прыём наяўных грашовых сродкаў і грашовых сродкаў у безнаяўнай форме ажыццяўляецца з выкарыстаннем таксометра з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў (СКПО).

Перавозчыкам пасажыраў, якія не ажыццяўляюць дзейнасць таксі, неабходна ўсталяваць на касавае абсталяванне СКПО

– юрыдычным асобам:

з 01.02.2018 у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску,

з 01.06.2018 у гарадах раённага падпарадкавання,

з 01.07.2018 на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

– індывідуальным прадпрымальнікам:

з 01.09.2019 у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску,

з 01.10.2019 у гарадах раённага падпарадкавання,

з 01.11.2019 на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Устаноўка, абслугоўванне, зняцце СКПО ажыццяўляецца РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП ІВЦ) (тэл (+375 222) 771-762, тэл/ факс (+375 222) 771-761, 8 (025) 600-25-88, www.skko.by), а таксама юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія заключылі дамову з РУП ІВЦ.

Абавязковай умовай у аўтамабілях-таксі з’яўляецца ўстаноўка і выкарыстанне плацежнага тэрмінала, які забяспечвае прыём да аплаты банкаўскіх плацежных картак.

Пры прыёме наяўных грашовых сродкаў пасажыру павінен быць выдадзены плацежны дакумент (касавы чэк), які пацвярджае аплату паслугі.

Не дапускаецца выкарыстанне касавага абсталявання, зарэгістраванага ў падатковым органе, за выключэннем касавага абсталявання з устаноўленым СКПО.

У выпадку выяўлення няспраўнасці касавага абсталявання юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі спыняюць яго выкарыстанне. У аўтамабілях таксі не дапускаецца выкарыстанне таксометра ў выпадку, калі СКПО няспраўны або адключаны.

Даведачна: у цяперашні час парадак прыёму грашовых сродкаў і парадак выкарыстання касавага абсталявання вызначаны палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16.

Парушэнне вышэйпералічаных нормаў цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, устаноўленую артыкуламі 12.18, 12.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Звяртаем увагу, што Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў для перавозчыкаў-таксі, якія з’яўляюцца дыспетчарамі, устаноўлены абавязак падаваць да 20-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, інфармацыю аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску.

Аддзел аператыўных мерапрыемстваў ўпраўлення арганізацыі кантрольнай работы інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці