RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фізічным асобам трэба падаць падатковыя дэкларацыі за 2018 год не пазней за 1 красавіка

Падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку за 2018 год фізічныя асобы павінны падаць не пазней за 1 красавіка 2019 года, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі.

Падаходны падатак, вылічаны падатковым органам на падставе прадстаўленай фізасобай дэкларацыі за 2018 год, трэба выплаціць у бюджэт не пазней за 3 чэрвеня 2019 года.

Напрыклад, даць справаздачу перад падатковай трэба тым, хто атрымаў даходы ад продажу другога (і больш аўтамабіля), любога грузавіка або аўтобуса, а таксама ад продажу больш, чым адной кватэры, жылога дома, дачы, садовага доміка, гаража, машына-месца, зямельнага ўчастка. Падатковую дэкларацыю трэба таксама падаць пры атрыманні ў якасці падарунка сумы звыш Br6116 ад усіх крыніц на працягу года (выключэнне – атрыманне даходаў ад блізкіх сваякоў). Падаць падатковую дэкларацыю трэба і тым, хто здаваў унаём жыллё і атрымаў даход у памеры больш за Br6116. Задэклараваць неабходна даходы, атрыманыя з-за мяжы ці за мяжой. Напрыклад, гэта могуць быць даходы ад работы па найме (кантракце), ад продажу акцый або іншых каштоўных папер, у выглядзе працэнтаў па рахунках (укладах) у замежных банках, даходы, атрыманыя ў дар ад замежных грамадзян.

Падаць дэкларацыю можна асабіста, наведаўшы падаткавую, а таксама па пошце або праз асабісты кабінет падаткаплацельшчыка ў інтэрнэце.

За парушэнне тэрміну падання падатковай дэкларацыі і тэрміну выплаты падатку прадугледжаны штрафы. Калі не падаць своечасова дэкларацыю, памер штрафу складае ад Br51 да Br255. За парушэнне тэрміну выплаты падаходнага падатку штраф ад Br12,75.

БЕЛТА