RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бясплатны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой» пройдзе 30 студзеня ў Магілёве

Эфектыўныя інструменты для прасоўвання беларускага экспарту прадставяць прадпрыемствам вобласці на практычным семінары ў Магілёве 30 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Эксперты цэнтра правядуць адукацыйны курс па комплексным прасоўванні айчынных тавараў і паслуг на замежныя рынкі, а таксама суправаджэнні ў працэдурах электронных закупак. Бясплатны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой» арганізуецца пры падтрымцы і на базе Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць ва ўсіх абласных цэнтрах краіны серыю навучальных майстар-класаў. Мерапрыемствы арганізуюцца з мэтай комплекснай інфармацыйнай падтрымкі экспартнай дзейнасці рэгіянальных беларускіх вытворцаў. Семінары такога фармату паспяхова прайшлі ў Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У цэлым, у іх прыняло ўдзел каля 600 прадстаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў.  

Даведачна: Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аказвае інфармацыйна-маркетынгавую і арганізацыйную падтрымку развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама забяспечвае комплекснае суправаджэнне пры правядзенні працэдур закупак.