RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб падатковых наступствах па рэструктурызацыі запазычанасці неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый у адпаведнасці з Указам №399

З 7 студзеня 2019 г. у поўным аб’ёме ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2018 № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый».

У частцы ўзнікнення падатковых наступстваў неабходна ўлічваць наступнае.

Падпунктам 1.2 пункта 1 Указа № 399 рэгламентавана, што запазычанасць неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, уключаных у пералік, зацверджаны аблвыканкамамі ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, падлягае рэструктурызацыі ў тым ліку:

іншым шляхам, устаноўленым заканадаўчымі актамі (перадача ўдзельнікамі гаспадарчага таварыства акцый (доляў у статутным фондзе) крэдытору, поўнае або частковае вызваленне ад маёмаснага абавязку па пагашэнні запазычанасці і іншае).

У выпадку поўнага або частковага вызвалення ад маёмаснага абавязку па пагашэнні запазычанасці, падатковае заканадаўства для боку, які вызваліў ад абавязку па пагашэнні запазычанасці, г. зн. крэдытора, не ўтрымлівае падстаў для карэкціроўкі і памяншэння падатковай базы па падатку на прыбытак на суму дараванай дэбіторскай запазычанасці, шляхам карэкціроўкі раней адлюстраванай выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), а таксама ўключэння яе ў склад пазарэалізацыйных выдаткаў. Аналагічны парадак прымяняецца і ў мэтах вызначэння падатковай базы падатку на дабаўленую вартасць.

Разам з тым, для боку, які вызвалілі ад абавязку па пагашэнні запазычанасці, г. зн. даўжніка, гэтая сума будзе ўключацца ў склад пазарэалізацыйных даходаў на падставе падпункта 3.7 пункта 3 артыкула 174 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у рэдакцыі, якая ўступіла ў сілу з 01 студзеня 2019 года (далей – ПК).

Варта адзначыць, што рэструктурызацыя запазычанасці ў межах Указа № 399 магчымая, напрыклад, па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2018 № 200 «Аб рэструктурызацыі запазычанасці і спыненні абавязацельстваў» (далей – Указ № 200).

Падпунктам 1.2 пункта 1 Указа № 200 банкам прадастаўлена права поўнасцю або часткова вызваляць арганізацыі-крэдытаатрымальнікі ад маёмаснага абавязку перад сабой па пагашэнні запазычанасці па крэдытных дагаворах.

Пры гэтым сумы запазычанасці па крэдытных дагаворах спісваюцца банкамі за кошт спецыяльных рэзерваў на пакрыццё страт па актывах з крэдытнай рызыкай.

Сумы запазычанасці, па якой спецыяльны рэзерв не сфарміраваны, а таксама сумы запазычанасці па нявыплачаных працэнтах, іншых абавязацельствах па крэдытных дагаворах, адлюстраваныя на балансавых рахунках па ўліку налічаных і пратэрмінаваных даходаў, у парадку і тэрміны, устаноўленыя банкамі, адносяцца:

або на пазарэалізацыйныя выдаткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, на дату вызвалення ад маёмаснага абавязку;

або на выдаткі будучых перыядаў з наступным аднясеннем гэтых сум на пазарэалізацыйныя выдаткі, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Сумы змяншэння крэдыторскай запазычанасці пры вызваленні арганізацый-крэдытаатрымальнікаў ад маёмаснага абавязку па пагашэнні запазычанасці па крэдытных дагаворах не ўключаюцца арганізацыямі-крэдытаатрымальнікамі ў склад пазарэалізацыйных даходаў і не ўлічваюцца пры вылічэнні ў бюджэт часткі прыбытку (даходу).

Звяртаем увагу, што прававыя наступствы рэструктурызацыі запазычанасці, у прыватнасці шляхам поўнага або частковага вызвалення ад маёмасных абавязкаў па пагашэнні запазычанасці, павінны быць вытрыманы ў межах дзеючага грамадзянска-прававога заканадаўства.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці