RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тым, каму памылкова прыйдуць жыроўкі з поўным тарыфам, аплату пералічуць

Грамадзянам, якія па якой-небудзь прычыне памылкова былі ўключаны ў спісы не занятых у эканоміцы плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, якія аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў, пералічаць аплату, калі яны пацвердзяць ў камісіі, што адносяцца да занятых у эканоміцы. Пра гэта заявіў сёння першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

«У выпадку, калі вам памылкова прыйдзе жыроўка з аплатай паслуг ЖКП па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, то неабходна звярнуцца ў Камісію па месцы жыхарства і падаць дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне вамі дзейнасці. Аплату вам пералічаць», – растлумачыў Андрэй Лабовіч.

Заканадаўствам прадугледжана, што з 1 студзеня 2019 года працаздольныя грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы і з’яўляюцца плацельшчыкамі ЖКП, аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў пасля ўключэння іх у спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы і аплачваюць паслугі з кампенсацыяй выдаткаў. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 12 чэрвеня 2014 года №571 плацельшчыкам ЖКП з’яўляецца ўласнік, наймальнік або арандатар жылога памяшкання, сябры арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчык, які заключыў дамову долевага будаўніцтва, лізінгаатрымальнік і інш.

Пры гэтым намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў дадаў, што «камісіямі пры адпрацоўцы звестак, якія змяшчаюцца ў базе даных, выяўляліся адзінкавыя выпадкі памылковага ўключэння працоўных грамадзян». Такія выпадкі аператыўна выпраўляліся.

БЕЛТА