RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2017 года

 

горад Магілёў

1. Слаін Якаў Іосіфавіч, 1961 года нараджэння, ураджэнец г. Магілёва, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская гарадская гімназія № 1». Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006 г.), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2005 г.), прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» (2017 г.).

2. Сцешыц Мікалай Арсеньевіч, 1969 года нараджэння, ураджэнец в. Сялец Любанскага раёна Мінскай вобласці, вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны тэатр лялек». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009 г.), прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (2017 г.).