RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У СШ №11 Магілёва адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25- годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Беларусі

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва” 15 сакавіка 2019 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25- годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзве Школы Міру, якія ў нашым горадзе прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва” і “Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва”, аб’яднаныя агульнай дзейнасцю ў накірунку міратворчасці, віталі паважаных гасцей на значнай падзеі ў жыцці кожнага чалавека – уручэнні галоўнага дакумента грамадзяніна краіны – пашпарта Рэспублікі Беларусь.

Лепшым прадстаўнікам дзвюх школ, якія дасягнулі чатарнаццацігадовага ўзросту, пасля ўрачыстага віншавальнага слова,выпаў гонар атрымаць дакумент у дарослае жыцце з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва Ірыны Анатольеўны Раінчык, старшыні раеннага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

У прывітальным слове старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра Валянціна Федарауна Мельнікава адзначыла, што напрамкі дзейнасці Школ Міру, якія працуюць у духу культуры міру і міратворчасці, вельмі значныя ў  сённяшні час для выхавання сучаснай моладзі.  Добрыя словы і віншаванніВалянціны Федараўны не абышліся без падарунка. Бібліятэчны фонд сярэдншх школ  папоўніла выдатная кніга “Могилевская область: край в котором я живу”, у якой яскрава прадстаўлена ва ўсіх накірунках свайго развіцця наша родная бацькаўшчына – Магілеўшчына.