RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінсельгасхарч усталяваў закупачныя цэны на прадукцыю раслінаводства для дзяржпатрэб на 2019 год

У Беларусі ўстаноўлены гранічныя максімальныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2019 года, што закупаецца для дзяржаўных патрэб. Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №18 ад 13 сакавіка 2019 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, лімітавая максімальная цана (без ПДВ) за 1 т ячменю, які пастаўляецца для харчовых мэтаў, складзе Br232,03, фуражнага ячменю – Br185,81, піваварнага ячменю – Br305,25.

Кошт пшаніцы (у залежнасці ад класа) – ад Br303,78 да Br371,47, фуражнай пшаніцы – Br242,7; жыта, якое пастаўляецца для перапрацоўкі ў муку, – Br236,65, фуражнага жыта – Br189,89; аўса для харчовых мэтаў (у залежнасці ад класа) – ад Br170,27 да Br225,71, фуражнага аўса – Br136,43; грэчкі, якая пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы (у залежнасці ад класа), – ад Br468,9 да Вr566,59.

У залежнасці ад класа цана 1 т проса для харчовых мэтаў – ад Br211,62 да Br231, а для перапрацоўкі ў камбікорм і на кармавыя мэты – Br169,24; збожжа кукурузы для вытворчасці крухмалу і крухмалапрадуктаў – Br251,78; масласямян рапсу для харчовых мэтаў – Br670, для тэхнічных мэтаў – Br650.

Кошт 1 т цукровых буракоў устаноўлены на ўзроўні Br65 / Br51,9 (кандыцыйныя / некандыцыйныя; кіёвак кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення – Br389,64.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА