RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб магчымасці ненакіравання ў РУП «ІВЦ» паведамленняўумежах выканання патрабаванняў пункта 8 Палажэння № 924/16

Суб’екты гаспадарання ў перыяд па 31 снежня 2019 г. могуць не накіроўваць у РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП «ІВЦ») інфармацыю, прадугледжаную ў пункце 8 Палажэння, зацверджанага пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 06.07.2011 № 924/16 (далей-Палажэнне № 924/16).

Даведачна. Пунктам 8 Палажэння № 924/16 устаноўлена, што ў выпадку выяўлення неадпаведнасці інфармацыі аб суме грашовых сродкаў, адлюстраваных у сутачнай (зменнай) справаздачы (Z-справаздачы), з інфармацыяй аб суме грашовых сродкаў за гэты працоўны дзень (змену), адлюстраванай у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы кантролю касавага абсталявання (далей – СККА), юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі не пазней за наступны працоўны дзень паведамляюць аб гэтым РУП «ІВЦ».

Зараз праводзяцца работы па мадэрнізацыі і абнаўленні інфраструктуры аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы кантролю касавага абсталявання (далей – АІС ККА) і дапрацоўцы яе праграмнага забеспячэння.

У прыватнасці, вырашаюцца задачы павышэння прадукцыйнасці і эфектыўнасці працы сістэмы, у тым ліку шляхам стварэння новых сэрвісаў і справаздач, забеспячэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння АІС ККА з аўтаматызаванымі інфармацыйнымі сістэмамі аператараў ПКС і падключэння праграмных кас. Рэалізаваны і ўдасканальваецца сэрвіс для суб’ектаў гаспадарання аб праглядзе продажаў за адпаведны перыяд у дачыненні да касавага абсталявання па дадзеных Z-справаздач. Вышэйпаказаныя работы плануецца завяршыць у ліпені 2019 г.

У другім паўгоддзі 2019 года РУП «ІВЦ» прыступіць да стварэння ў АІС ККА дадатковых справаздач для суб’ектаў гаспадарання, якія дазваляюць фарміраваць інфармацыю аб разыходжаннях ў сумах выручкі па сутачных (зменных) Z-справаздачах з сумай грашовых сродкаў за дадзены працоўны дзень (змену), адлюстраванай у СККА, а таксама рэалізацыі магчымасці ўліку сум папярэдняй аплаты (падарункавых сертыфікатаў у гандлі і папярэдніх заказаў у аб’ектах грамадскага харчавання).

Улічваючы выкладзенае, у мэтах зняцця напружанасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі мараторый па выкананні суб’ектамі гаспадарання пункта 8 Палажэння № 924/16 падоўжаны па 31 снежня 2019 г.
Падатковымі органамі ў перыяд па 31 снежня 2019 г. пры ажыццяўленні камеральнага кантролю ў адпаведнасці з артыкулам 73 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы паўнаты адлюстравання суб’ектамі гаспадарання выручкі не будуць прымацца да аналізу дадзеныя, якія змяшчаюцца ў АІС ККА.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці