RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адпачынак за мяжой: колькі наяўнай валюты можна з сабой везці, ці трэба яе дэклараваць?

У адпаведнасці з падпунктам 7 пункта 1 артыкула 260 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза мытнаму дэклараванню падлягаюць у пісьмовай форме шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі (у тым ліку дадатковага фармуляра пасажырскай мытнай дэкларацыі «Дэкларацыя наяўных грошай і (або) грашовых інструментаў») наяўныя грашовыя сродкі і (або) дарожныя чэкі, калі агульная сума пры іх аднаразовым увозе (вывазе) на мытную тэрыторыю ЕАЭС перавышае суму, эквівалентную 10 000 долараў ЗША па курсе валют, які дзейнічае на дзень падачы мытнаму органу пасажырскай мытнай дэкларацыі.

Бланк пасажырскай мытнай дэкларацыі, а таксама інструкцыю аб парадку яго запаўнення вы можаце спампаваць на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

У мэтах скарачэння часавых выдаткаў на здзяйсненне неабходных мытных аперацый пасажырская мытная дэкларацыя можа быць запоўнена загадзя на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Папярэдняе электроннае прадастаўленне звестак».

Паводле матэрыялаў Магілёўскай мытні