RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – тлумачэнні Мінпрацы

У мэтах аднастайнага вырашэння пытанняў, якія тычацца выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 118 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» (далей – Указ), Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь дадзены наступныя тлумачэнні.

1. Аднаразовая матэрыяльная дапамога аказваецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (1), і некаторым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, прадугледжаным Указам, якія:

атрымліваюць пенсію ад Рэспублікі Беларусь;

атрымліваюць пенсію ў Рэспубліцы Беларусь (часткова альбо цалкам) з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння (2).

2. Да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны, адносяцца асобы, якія пералічаны ў пункце 1 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах», а таксама якія прымалі ўдзел у вайне з Фінляндыяй з 30 лістапада 1939 г. па 13 сакавіка 1940 г. і вайне з Японіяй з 9 жніўня па 3 верасня 1945 г. (3).

Пры гэтым звяртаем увагу, што аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца асобам, якія маюць пасведчанне ўдзельніка вайны, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Кітаі, Паўночнай Карэі, Венгрыі, у раёне вострава Даманскі, у раёне возера Жаланашколь пасля 3 верасня 1945 г. (4)

3. Да членаў сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (5), адносяцца асобы, пералічаныя ў пункце «в» артыкула 68 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», а менавіта: жонкі (якія не ўступілі ў новы шлюб), якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 180 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце; дзеці – інваліды з дзяцінства, якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (акрамя дзяцей – інвалідаў з дзяцінства памерлых інвалідаў вайны).

Дзецям (у тым ліку ўсыноўленым) і іншым утрыманцам з ліку членаў сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, якім павышэнне пенсіі не ўстаноўлена, аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца.

5. Для мэтаў Указа да былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, адносяцца асобы, якім устаноўлена павышэнне ў адпаведнасці з часткай шостай пункта «б» артыкула 68 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні».

6. Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца па месцы пенсіянавання грамадзян у перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 г. у парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій.

7. Аднаразовая матэрыяльная дапамога, якая засталася не атрыманай у сувязі са смерцю яе атрымальніка, членам яго сям’і не выплачваецца і не ўключаецца ў склад спадчыны.

8. Асобам, названым у падпунктах 1.1 – 1.4 Указа, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць сацыяльнае абслугоўванне (у тым ліку ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах), а таксама якія знаходзяцца на ложках сястрынскага догляду, у месцах пазбаўлення волі, выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі робіцца ў памерах, устаноўленых Указам.

________________________________________

1) Пастаяннае пражыванне ў Рэспублікі Беларусь для грамадзян Рэспублікі Беларусь пацвярджаецца штампам аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства – відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

2) Пры адсутнасці інфармацыі аб такіх атрымальніках у ДІССА для ўдакладнення могуць выкарыстоўвацца дадзеныя, якія змяшчаюцца ў плацежных ведамасцях на выплату пенсій у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, якія прадстаўляюцца Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама).

3) Пункты 4-6 Дадатку 1 да Пастановы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2010 г. № 22 «Аб зацвярджэнні перыядаў аднясення воінскіх часцей, штабоў і ўстаноў да складу дзеючай арміі, пераліку гарадоў і перыядаў іх абароны падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пераліку дзяржаў, тэрыторый і перыядаў вядзення баявых дзеянняў з удзелам грамадзян Рэспублікі Беларусь» (далей – пастанова № 22).

4) Пункты 11-15 Дадатку 1 да пастановы № 22.

5) Падставай для прызнання загінулым (памерлым), зніклым без вестак з’яўляецца паведамленне (форма № 4), зацверджанае загадам Народнага Камісара Саюза ССР 15 сакавіка 1941 г. № 138.