RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінпрыроды аб’явіла конкурс на самае лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіла конкурс на самае лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў.

Мэта мерапрыемства – актывізаваць дзейнасць па добраўпарадкаванні і падтрыманні ў парадку месцаў масавага адпачынку каля вады. Конкурс праходзіць у два этапы: на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Усе ўласнікі рэкрэацыйных зон, хто жадае паўдзельнічаць у конкурсе, павінны даслаць заяўкі з фотаздымкамі пляжаў, паркаў, набярэжных і іншых месцаў адпачынку ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды. Месцы адпачынку павінны быць ачышчаны ад назапашаных адходаў, абсталяваны аўтастаянкамі,

туалетамі, кантэйнерамі для збору адходаў, інфармацыйнымі знакамі і шлагбаумамі, пляжным інвентаром і інш. Акрамя таго, ацэньваецца арыгінальнасць малых архітэктурных формаў, наяўнасць збудаванняў забаўляльнага і абслуговага прызначэння.

Прыём заявак і вызначэнне найбольш дастойных на ўзроўні абласцей будзе праходзіць да канца ліпеня. Пераможцы рэспубліканскага этапу будуць абвешчаныя да канца жніўня. Уласнікі трох найлепшых месцаў адпачынку будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў»