RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Падатковая інспекцыя нагадвае аб неабходнасці выплаты падаходнага падатку па даходах, атрыманых за 2018 год

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці нагадвае фізічным асобам аб неабходнасці выплаты не пазней за 3 чэрвеня 2019 года падаходнага падатку з фізічных асоб, вылічанага на падставе падатковых дэкларацый (разлікаў), прадстаўленых за 2018 год. 

За нявыплату (няпоўную выплату) падатку ў бюджэт прымяняюцца меры адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, калі нявыплачаная або няпоўнасцю выплачаная сума падатку, збору (пошліны) перавышае адну базавую велічыню, у памеры пятнаццаці працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за пяць дзясятых базавай велічыні, а таксама накладаюцца пені.