RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская мытня: вяртайце плацяжы правільна

Магілёўская мытня звяртае ўвагу суб’ектаў гаспадарання і фізічных асоб, што з 18 мая 2019 года ўступіла ў сілу пастанова Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2019 № 8 «Аб вызначэнні формаў заяў», якой вызначаны формы заяў, што тычацца вяртання плацяжоў:

– Дадаткам 1 да Пастановы вызначана форма заявы на вяртанне залішне выплачаных і (або) залішне спагнаных мытных плацяжоў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін, працэнтаў, пеняў, авансавых плацяжоў, грашовых сродкаў, унесеных у якасці забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных пошлін, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін – такая заява падаецца ў Мінскую цэнтральную мытню (220007, г. Мінск, вул. Магілёўская 45/3).

– Дадаткам 2 да Пастановы вызначана форма заявы на вяртанне (залік) сум вывазных мытных пошлін або ўвазных мытных пошлін, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін у дачыненні да тавараў, указаных у пункце 1 артыкула 237 і пункце 1 артыкула 242 МК ЕАЭС – названыя заявы падаюцца ў мытню, якая ажыццявіла выпуск тавараў у адпаведнасці з мытнымі працэдурамі экспарту і мытнай працэдурай выпуску для ўнутранага спажывання (адпаведна).

– Дадаткам 3 да Пастановы вызначана форма заявы на вяртанне грашовых сродкаў, унесеных фізічнымі асобамі, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак мытнага органа – такая заява падаецца ў мытню, на рахунак якой былі ўнесены такія грашовыя сродкі.

Дадаткова мытня нагадвае, што заявы на вяртанне могуць падавацца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.