RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адасобленае падраздзяленне, рашэнне аб стварэнні якога прынята ў 2019 годзе, не мае права скарыстацца падатковымі льготамі па дэкрэце №6

Адасобленае падраздзяленне, рашэнне аб стварэнні якога прынята пасля 31 снежня 2018 г., не мае права скарыстацца льготамі па падатку на прыбытак і падатку на нерухомасць, прадугледжанымі падпунктам 1.2 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» (далей – Дэкрэт).

Гэта ўстаноўлена падпунктам 1.7 пункта 1 Дэкрэта.

Нагадаем, што ў адпаведнасці падпунктам 1.2 пункта 1 Дэкрэта камерцыйным арганізацыям Рэспублікі Беларусь на працягу сямі каляндарных гадоў з дня прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб стварэнні адасобленага падраздзялення, прадастаўлялася права не вылічаць і не выплачваць:

– падатак на прыбытак у дачыненні да прыбытку, атрыманага адасобленым падраздзяленнем ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці;

– падатак на нерухомасць з кошту капітальных будынкаў (збудаванняў), іх частак, машына-месцаў, якія знаходзяцца на балансе адасобленага падраздзялення і размешчаных на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці.

Такім чынам, пры прыняцці рашэння аб стварэнні адасобленага падраздзялення ў 2019 годзе, падатковыя льготы, устаноўленыя падпунктам 1.2 пункта 1 дэкрэта, не прымяняюцца.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці