Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў – Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін
Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 338
Прыёмная: 8 (0222) 32-67-25
Рэжым працы: 8.00-17.00 (з 13.00 да 14.00 – абед)
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін ажыццяўляе ў трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00 у каб. 338.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляе галоўны спецыяліст абласнога Савета дэпутатаў пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста альбо па тэлефоне 8 (0222) 32-67‑67.
Галоўны спецыяліст:
тэл. 8 (0222) 32-67-67
e-mail: mosd@mogilev-region.gov.by
Падаць электронны зварот у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў можна, запоўніўшы форму на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, альбо накіраваўшы яго на e-mail: mosd@mogilev-region.gov.by
Старшыня Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
узначальвае савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнні Савета;
арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарату Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
арганізоўвае працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, склікае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў таксама:
уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене неадпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
склікае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб дзейнасці Прэзідыума Савета
ГРАФІК выязных асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у раёнах кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама