RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня

Акцыя «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Задачы «Адзінага дня бяспекі»– развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі з будынкаў.

У межах«Адзінага дня бяспекі» пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальная гульня «Бяспечны сусед», разгорнецца навучальная пляцоўка «Пяць крокаў выратавання», адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы.

Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, РДГА «АСВОД», РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ».

У межах акцыі рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і грамадскія аб’яднанні правядуць тэматычныя дні:

  • Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, РГА «Белая Русь» – 02.09.2019;
  • Міністэрства энергетыкі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі –03.09.2019;
  • Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 04.09.2019;
  • Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 05.09.2019;
  • Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральная пракуратура – 06.09.2019;
  • Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа – 07.09.2019;
  • ГА БРСМ – 08.09.2019;
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, РДГА «БДПА», РДГА «АСВОД»– 09-10.09.2019;
  • Міністэрства аховы здароўя – 10.09.2019.

Нагадаем: упершыню акцыя прайшла з 20 лютага па 1 сакавіка.

На сайце Магілёўскага аблвыканкама ў рубрыцы «Беражыце жыццё!» сабрана вычарпальная інфармацыі аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці. Размешчаныя там матэрыялы будуць карысныя і дарослым, і дзецям.