RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Калі і як можна прыняць удзел у перапісе насельніцтва

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе перапіс насельніцтва.

Прыняць удзел у перапісе можна адным з спосабаў:

самастойна запоўніць перапісныя лісты на сябе і членаў сваёй хатняй гаспадаркі ў сетцы Інтэрнэт – з 4 па 18 кастрычніка па адрасах: www.перапіс.бел, www.census.by. Сайт інтэрнэт-перапісу будзе актыўны з 00 гадзін 00 хвілін 4 кастрычніка 2019 г.;

на стацыянарным участку – з 4 па 30 кастрычніка;

дома – з 21 па 30 кастрычніка.