RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міхалёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна: праект «Героям «рэйкавай вайны» прысвячаецца»

 

1

Назва праекта:

«Героям «рэйкавай вайны» прысвячаецца»

2

Назва арганізацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міхалёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна»

3

Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail:

213856 Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, аг. Міхалёва-1, вул. Дзяржынскага, 10

Тэлефон: +375(225)70-63-27

Факс: +375(225)70-62-03

Е-mail: mihalevo@bobruisk.edu.by

4

Інфармацыя аб арганізацыі:

Супрацоўнічае з ААТ «Міхалёўская Ніва», Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт, Бортнікаўскі сельскі выканаўчы камітэт, ГА «БРСМ», ГА «БРПА». Вопыту ў праектнай дзейнасці ў адпаведнай сферы не мае

5

Кіраўнік арганізацыі

Падаляк Вераніка Уладзіміраўна

Пасада: дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Міхалёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна»

6

Менеджар праекта:

Галавач Юлія Генадзьеўна

Пасада: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

7

Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц:

Не паступала

8

Патрэбная сума:

3000 €

9

Сафінансаванне:

500 €

10

Тэрмін праекта:

6 месяцаў з пачатку рэалізацыі праекта

11

Мэта праекта:

Стварэнне экспазіцыі ў школьным гісторыка-этнаграфічным музеі «Дарогамі «рэйкавай вайны» на тэрыторыі Бабруйскага раёна» з мэтай арганізацыі экскурсій для замежных грамадзян, родных і блізкіх падпольшчыкаў і партызан – удзельнікаў дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Бабруйскага раёна

12

Задачы праекта:

– зрабіць даступнымі для большай колькасці людзей унікальныя матэрыялы, прысвечаныя дыверсійнай дзейнасці партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Бабруйскага раёна;

– стварыць умовы для павышэння гістарычнай граматнасці і фарміравання патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення;

– садзейнічаць выхаванню міралюбнасці і негатыўнага стаўлення да вайны

13

Дэталёвае апісанне дзейнасці ў межах праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі:

Стварэнне экспазіцыі «Дарогамі «рэйкавай вайны» на тэрыторыі Бабруйскага раёна»:

– рамонт памяшкання;

– набыццё спецыялізаванай мэблі (стэнды, шафы, вітрына для размяшчэння макета);

– стварэнне макета для экспазіцыі.

Прэзентацыя праекта «Героям «рэйкавай вайны» прысвячаецца» з мэтай прываблівання большай колькасці наведвальнікаў музея:

– арганізацыя рэкламных мерапрыемстваў;

– асвятленне праектнай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі;

– супрацоўніцтва з турыстычнымі агенцтвамі;

– распрацоўка рэкламных буклетаў і іх выданне;

– стварэнне базы даных удзельнікаў дыверсійнай дзейнасці.

Мэтавая група: замежныя грамадзяне, родныя і блізкія падпольшчыкаў і партызан – удзельнікаў дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Бабруйскага раёна, навучэнцы і педагогі адукацыйных устаноў, члены моладзевых і ветэранскіх арганізацый.

Колькасць удзельнікаў: 15-20 чалавек

Чаканыя вынікі: павышэнне цікавасці падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі роднага краю, развіццё навыкаў пошукавай і праектна-даследчай дзейнасці.

Адказная асоба: кіраўнік музея

14

Абгрунтаванне праекта:

Удзельнікамі клуба «Пошук» у школе сабраны і сістэматызаваны матэрыял пра «рэйкавую вайну» на тэрыторыі Бабруйскага раёна, які можа прадстаўляць цікавасць для шырокай аўдыторыі, асабліва напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі

15

Дзейнасць пасля заканчэння праекта:

Арганізацыя экскурсій, распаўсюджванне друкаванай прадукцыі, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў, сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, іх сваякамі і блізкімі

16

Бюджэт праекта:

3500 €