RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Важныя пытанні аб сямейным капітале: што зменіцца з 1 студзеня 2020 года?

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2019 №345 «Аб сямейным капітале» працгваецца праграма «Сямейны капітал» на 2020-2024 гады.

З 1 студзеня 2020 г. памер сямейнага капіталу складзе 22 500 рублёў і прызначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2024 г.

Сям’я можа рэалізаваць права на сямейны капітал толькі адзін раз, г. зн. калі сям’і сямейны капітал прызначаны па праграме 2015-2019 гадоў, права на прызначэнне сямейнага капіталу ў перыяд 2020-2024 гадоў у яе не будзе.

Грамадзяне маюць права звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па прызначэнне сямейнага капіталу па месцы жыхарства або па месцы знаходжання, па распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу – па іх выбары або па месцы яго прызначэння, або ў адпаведнасці з іх рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

У выпадку пропуску тэрміну звароту па прызначэнне сямейнага капіталу (на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей) мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права аднавіць гэты тэрмін з улікам канкрэтных абставінаў.

Датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу незалежна ад перыяду часу, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу, прадугледжана на наступныя мэты:

• будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных ці блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамі) сям’і, якія знаходзяцца (стаяць) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або якія стаялі (знаходзіліся) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора; атрыманне на платнай аснове членам (членамі) сям’і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі;

• атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя:

прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшальніцтваў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў;

стаматалагічныя паслугі (пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу).

Права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу на ўказаныя мэты распаўсюджваецца таксама на сем’і, сямейны капітал якім прызначаны па праграме 2015-2019 гадоў.

Пасля заканчэння 18 год з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны па адным або некалькіх напрамках:

• паляпшэнне жыллёвых умоў;

• атрыманне адукацыі;

• атрыманне медыцынскай дапамогі;

• атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання;

• фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля (удачарыцеля).