RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб пераносе тэрміну аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2019 г. № 682  зменены тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне.

Згодна з дакументам, тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) перанесены на 1 мая 2020 года.

Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за названыя паслугі грамадзянам. Звесткі для фарміравання базы грамадзян, не занятых у эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц.

У гэтай сувязі неабходна забяспечыць правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па актуалізацыі звестак, якія змяшчаюцца ў ведамасных інфармацыйных рэсурсах.

Сёння выяўленая патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу, а менавіта правядзенне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць аператыўны абмен інфармацыяй.

Дапрацоўка ведамасных інфармацыйных рэсурсаў у частцы паляпшэння якасці змешчанай у іх інфармацыі патрабуе дадатковага часу.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2019 г.