RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб крэдытаванні вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі

У мэтах выканання пункта 6 Плана ўнясення ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапаноў аб вырашэнні пытанняў абарачэння палімернай і неперапрацоўваемай упакоўкі (дадатак 2 да распараджэння прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2019 г. № 360р) Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі асобамі прапрацавала пытанне магчымасці льготнага крэдытавання суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі, і паведамляе.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі» льготныя крэдыты прадастаўляюцца выключна ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» (далей – Банк развіцця) у межах мерапрыемстваў дзяржаўных праграм толькі для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія адбіраюцца на конкурснай аснове.

Даведачна:

У адпаведнасці з рашэннем назіральнага савета Банка развіцця (Пратакол пасяджэння ад 20 лютага 2019 г. № 3) ільготная працэнтная стаўка па такіх крэдытах устаноўлена на ўзроўні паловы стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (на ўказаны момант 4,75 %), але не больш за 7,5 % гадавых.

Магчымасць фінансавання інвестыцыйнага праекта, уключанага ў дзяржаўную праграму, разглядаецца Банкам развіцця ў межах правядзення конкурснага адбору інвестыцыйных праектаў па выніках аналізу бізнес-планаў на прадмет эканамічнай эфектыўнасці і фінансавай рэалізуемасці праектаў. Пры гэтым аб’ем крэдытаў, якія прадстаўляюцца Банкам развіцця, не павінен перавышаць 80 % ад сумы інвестыцый у асноўны капітал па інвестыцыйным праекце.

Такім чынам, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам для прадастаўлення банкам развіцця льготных крэдытаў на мэты рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па стварэнні (мадэрнізацыі) вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі неабходна забяспечыць уключэнне адпаведнага мерапрыемства ў адну з дзяржаўных праграм. На нашу думку, пастаўленая задача па скарачэнні выкарыстання неперапрацоўнай упакоўкі найбольш адпавядае мэтам Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады (падпраграма 6 «Праца з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў»).

На падставе адзначанага, для арганізацыі Банкам развіцця конкурснага адбору інвестыцыйных праектаў Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (як адказнаму заказчыку вышэйназванай дзяржаўнай праграмы) сумесна з іншымі зацікаўленымі асобамі неабходна разгледзець пытанне аб уключэнні адпаведнага мерапрыемства ў названую Дзяржаўную праграму. Пры гэтым, улічваючы планаванае спыненне практыкі дырэктыўнага крэдытавання ў новай пяцігодцы, тэрмін ільготнага фінансавання Банкам развіцця інвестыцыйных праектаў павінен быць абмежаваны 2020 годам.

Дадаткова паведамляем, што для падтрымкі вытворчасці біяраскладальнай ўпакоўкі могуць быць выкарыстаны сродкі Банка развіцця ў межах праграмы фінансавай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (далей – МСП), якія прадстаўляюцца банкам-партнёрам і лізінгавым арганізацыям для наступнага фінансавання імі суб’ектаў МСП.

Рашэннем праўлення Банка развіцця (пратакол пасяджэння ад 5 верасня 2019 г. № 43) названая праграма дапоўненая банкаўскім прадуктам «Падтрымка вытворцаў экалагічна бяспечнай упакоўкі».

Даведачна:

Максімальная доля ўдзелу сродкаў Банка развіцця ў фінансаванні крэдытуемага праекта складае 90 %. Фінансаванне даступнае на тэрмін да 5 гадоў, пры гэтым па выплаце асноўнага доўгу дапускаецца адтэрміноўка пагашэння абавязацельстваў тэрмінам да 24 месяцаў з моманту заканчэння выбаркі крэдыту.

У адпаведнасці з умовамі адзначанага прадукту суб’екты МСП, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці экалагічна бяспечнай упакоўкі (у тым ліку са шкла і паперы), могуць атрымаць фінансаванне на набыццё (рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) асноўных сродкаў і (або) набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы) для іх вытворчай дзейнасці. Пры гэтым максімальны памер працэнтнай стаўкі для суб’екта МСП складае палову стаўкі рэфінансавання, павялічаную на 3,5 працэнтных пунктаў (на гэты момант 8,25 %).

Таксама, на нашу думку, адной з крыніц для фінансавай падтрымкі вытворцаў біяраскладальнай ўпакоўкі могуць з’яўляцца сродкі, якія паступаюць на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, за забеспячэнне збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання адходаў, якія ўтвараюцца пасля страты спажывецкіх уласцівасцей тавараў, адходаў палімернай, шкляной, папяровай і (або) кардоннай упаковак, упакоўкі з камбінаваных матэрыялаў, у якія спакаваны ўвезеныя тавары, а таксама прыцягнутыя сродкі інвестараў і іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

Акрамя таго, на думку Віцебскага аблвыканкама для падтрымкі праектаў па вытворчасці біяраскладальнага пакавання могуць выкарыстоўвацца таксама сродкі інавацыйных фондаў (пры ўмове аднясення падобных праектаў да інавацыйных і прыярытэтных).

Уносіцца ў парадку выканання даручэння.