RU BY EN 中文
Twitter Instagram

21 кастрычніка 2019 г. адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі

21 кастрычніка 2019 г. адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якім разгледжаны тры пытанні:

1. Аб скарзе Галынскага С. А. на рашэнне акруговай выбарчай камісіі Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2. Аб скарзе Кокаевай Е. Р. на рашэнне акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82 аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

3. Аб скарзе Мігурскага П. С. на рашэнне акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Па выніках разгляду заяўнікам адмоўлена ў задавальненні іх скаргаў.