RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб пераносе тэрмінаў падключэння касавага абсталявання індывідуальных прадпрымальнікаў да СККА

Міністэрствам па падатках і зборах з улікам прапаноў прадпрымальніцкіх колаў падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пераносе тэрмінаў падключэння касавага абсталявання, якое выкарыстоўваецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, да сістэмы кантролю касавага абсталявання. У найбліжэйшы час праект будзе ўнесены на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Да прыняцця адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь інспекцыі МПЗ не будуць ажыццяўляць зняцце з рэгістрацыі касавага абсталявання, выкарыстоўваемага індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія заключылі грамадзянска-прававы дагавор на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце сродку кантролю падатковых органаў з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» у адпаведнасці з падпунктам 2.6 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 (далей – пастанова № 924/16), па такой падставе, як адсутнасць у касавым абсталяванні сродкаў кантролю падатковых органаў па заканчэнні тэрмінаў, устаноўленых падпунктам 2.6 пункта 2 пастановы № 924/16.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці