RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У населены пункт забегла дзікая жывёла. Што рабіць?

У апошнія гады нярэдкія выпадкі з’яўлення на тэрыторыі населенага пункта, садовага таварыства або дачнага кааператыва дзікай жывёлы, якая можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей. Што неабходна зрабіць у такой сітуацыі?

Парадак дзеянняў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2019 № 237. Аб факце з’яўлення (выяўлення) дзікай жывёлы неабходна паведаміць у дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях або ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, якія ў межах кампетэнцыі прымаюць рашэнне аб выездзе на месца для правядзення расследавання гэтага факта спецыяльнай пастаянна дзеючай камісіі або яе прадстаўнікоў. Склад камісіі зацвярджаецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. У склад камісіі ўваходзяць старшыня камісіі і не менш чым па адным прадстаўніку ад наступных органаў (арганізацый):

мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у тым ліку структурныя падраздзяленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

раённая (гарадская) інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якія ажыццяўляюць кіраванне асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі;

карыстальнікі паляўнічых угоддзяў, размешчаныя на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

ветэрынарная служба раёна (горада).

Па выніках расследавання выпадку з’яўлення (выяўлення) дзікай жывёлы прымаецца рашэнне аб яе адлове або здабычы. Адлоўленая дзікая жывёла можа быць перададзена на ўтрыманне фізічнай асобе, у тым ліку індывідуальнаму прадпрымальніку або юрыдычнай асобе з іх згоды або выпушчана ў натуральнае асяроддзе пасялення. Дзікая жывёла можа быць здабыта ў выпадку, калі яна ўяўляе пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або мае траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У выпадку выяўлення прыкмет заразных хвароб жывёл ажыццяўляецца забойства альбо імабілізацыя і наступная ўтылізацыя дзікай жывёлы, у адпаведнасці з заканадаўствам у галіне ветэрынарнай дзейнасці. Пры неабходнасці праводзяцца лабараторныя даследаванні (вопыты).

Загадчык аддзялення асабліва небяспечных інфекцый УАЗ «МАЦГЭіАЗ» Алег Амельяновіч