RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб наяўнасці ў індывідуальных прадпрымальнікаў дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў

Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь тлумачыць, што з 1 студзеня 2019 года ў адпаведнасці з падпунктам 1.15 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Падатковы кодэкс) усе плацельшчыкі незалежна ад арганізацыйна-прававой формы абавязаны забяспечваць наяўнасць прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне, транспарціроўку) таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 г. № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» для індывідуальных прадпрымальнікаў-плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (далей – адзіны падатак) былі ўстаноўлены асаблівыя патрабаванні да дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў за наяўны разлік на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза – і абавязак забяспечваць наяўнасць такіх дакументаў у месцах захоўвання і рэалізацыі гэтых тавараў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2019 № 411 «Аб падаткаабкладанні» ў мэтах устанаўлення для ўсіх суб’ектаў гаспадарання адзіных падыходаў у частцы наяўнасці прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне, транспарціроўку) таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выключаны падпункт 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 г. № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».

Адпаведна, індывідуальныя прадпрымальнікі – плацельшчыкі адзінага падатку, кіруючыся нормамі падпункта 1.15 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса, абавязаны забяспечваць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне, транспарціроўку) таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, без абавязковай іх наяўнасці ў месцах рэалізацыі (захоўвання) і ў сродках транспарціроўкі. Пры гэтым, у адпаведнасці з Падатковым кодэксам, дакументамі, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза – будуць з’яўляцца дакументы, выпісаныя пастаўшчыком тавараў.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці