RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працоўны адпачынак можна будзе замяніць грашовай кампенсацыяй

Працоўны адпачынак можна будзе замяніць грашовай кампенсацыяй. Такое становішча рэгулюецца Канвенцыяй № 132 аб аплатных адпачынках. Законапраект аб яе ратыфікацыі быў разгледжаны і ўхвалены сёння на пасяджэнні сёмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання. Канвенцыя № 132 была прынята на 54-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэневе ў 1970 годзе. Яна ўступіла ў сілу 30 чэрвеня 1973 года.

Як паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, гэтая Канвенцыя ратыфікавана 37 дзяржавамі, у тым ліку Расіяй, Украінай, Азербайджанам, Арменіяй, Малдовай. Дакументам устанаўліваецца мінімальная працягласць працоўнага адпачынку за адзін год працы, мінімальны перыяд працы для атрымання права на любы штогадовы аплачваемы адпачынак.

Таксама ў стаж працы будуць уключацца перыяды адсутнасці работніка па незалежных ад яго прычынах: хвароба, няшчасны выпадак ці адпачынак па цяжарнасці і родах. Згодна з Канвенцыяй № 132, з працоўнага адпачынку выключаюцца святочныя і непрацоўныя дні; а работнік будзе атрымліваць сярэднюю заработную плату за ўвесь перыяд адпачынку. Акрамя таго, ратыфікацыя Канвенцыі дазволіць разбіваць працоўны адпачынак на часткі і парадак яго выкарыстання.

СБ